Вы тут

Кіраўнік МНС: БЧБ-сцягі здымалі, здымаем і будзем здымаць

Вадзім Сіняўскі / ctv.by

Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Вадзім Сіняўскі ў інтэрв'ю тэлеканалу СТБ заявіў, што яго ведамства поўнае рашучасці змагацца з "фашысцкімі сімваламі". Так ён відавочна называе бел-чырвона-белую сімволіку.

"У цяжкадаступныя месцы маглі прыбыць толькі ратавальнікі, — кажа міністр. — Мы гэта рабілі, робім і будзем рабіць [здымаць БЧБ-сцягі]. Дзякуй богу, нам удалося прайсці гэты этап няпросты, складаны".

Журналістка пацікавілася, як удзел ратавальнікаў у барацьбе з БЧБ-сімволікай паўплываў на іх настроі і на імідж МНС? "Імідж МНС вельмі складана змяніць...", — адказаў Сіняўскі. Паводле яго слоў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях не дазволіць змены ўлады ў краіне. А ў выпадку ўзнікнення пагроз нацыянальнай бяспекі, ратавальнікі побач з міліцыяй будуць гатовыя выкарыстоўваць зброю і спецсродкі.

Вадзім Сіняўскі стаў міністрам па надзвычайных сітуацыях у сакавіку 2021 года. Раней ён кіраваў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.