Кіраўнік Мінскага транзітнага банка абверг чуткі аб праблемах з міліцыяй

Кіраўнік Мінскага транзітнага банка Андрэй Жышкевіч катэгарычна абвяргае распаўсюджаныя ў інтэрнэце звесткі аб арыштах кіраўніцтва банка. Па яго словах, апублікаваная ў інтэрнеце інфармацыя абсалютна не адпавядае рэчаіснасці. У банку не было ніякіх ператрусаў, а тым больш затрыманняў або арыштаў супрацоўнікаў. Разам з тым, Жышкевіч адзначыў, што мае намер у судовым парадку дамагацца пакарання для інтэрнет-сайта, які распаўсюдзіў ілжывыя і паклёпніцкія паведамленні ў адрас банка.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі