Кіраўнік ГУР Буданаў адмовіўся заняць месца Залужнага — The Economist

Валеры Залужны и Кірыл Буданаў

Валеры Залужны и Кірыл Буданаў / Re

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўсё ж такі мае намер зняць з пасады галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Украіны Валерыя Залужнага. Адстаўка не здарылася, проста таму, што галоўнакаму пакуль не могуць знайсці замену, піша брытанскі часопіс The Economist.

Па дадзеных выдання, Зяленскі разглядаў на пасаду галоўнакамандуючага УСУ дзве кандыдатуры: начальніка Галоўнага разведвальнага Упраўлення Украіны Кірыла Буданава і камандуючага Сухапутнымі войскамі УСУ Аляксандра Сырскага. Апошні з'яўляецца адным з самых дасведчаных генералаў украінскай арміі, але прытрымліваецца жорсткага падыходу да вядзення баявых дзеянняў. З-за гэтага Сырскі стаў непапулярным у асобных частках Узброеных сіл. У прыватнасці, яго абвінавачваюць у бессэнсоўных ахвярах пры абароне Бахмута.

Буданаў не мае досведу кіраўніка ва Узброеных сілах, і ў апошні момант, кажуць крыніцы выдання, ён адмовіўся ад пасады. "Блізкі калега" кіраўніка ГУР таксама зазначыў, што Буданаў не імкнуўся да гэтай пасады. Тым не менш размова Зяленскага з Залужным у панядзелак адбылася, Зяленскі асабіста паведаміў галаўкаму аб сваім рашэнні звольніць яго і прапанаваў пасаду сакратара СНБА. Сам звальняцца Залужны адмовіўся.

Выданне адзначае, што “бітва за будучыню Залужнага” наўрад ці дапаможа аднавіць заходняе фінансаванне, хаця галоўнакамандуючага і высока цэняць на Захадзе. Раней Залужны заяўляў, што не мае палітычных амбіцый, аднак эксперты мяркуюць, што яго папулярнасць можа выкарыстоўваць апазіцыя.

У якасці высновы The Economist адзначае, што Зяленскі зараз апынуўся ў няпростым становішчы. Калі ён не звольніць Залужнага, будзе выглядаць слабым. Калі звольніць, то гэта падарве давер да дзейнага кіраўніцтва краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі