Кіраўнік “Газпрама”: Беларусь павінна плаціць за расійскі газ, як Еўропа

Беларусь павінна аплачваць расійскі газ паводле дзейснага кантракту, гэта значыць па формуле кошту, а не па сярэднегадавым кошце газу.
Аб гэтым заявіў кіраўнік “Газпрома” Аляксей Мілер.

Ён адзначыў, што
магчымасць аплаты Беларуссю газу па сярэднегадавым кошце сапраўды
абмяркоўвалася на ўзроўні кіраўніцтва краін. Аднак гэтае палажэнне не
трапіла ў дадатковую дамову да раней падпісанага кантракта.

Такім
чынам, Беларусь павінна плаціць за газ па формуле з улікам каэфіцыентаў
на 2009 год, перадае РБК.

Раней першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір
Сямашка заявіў, што Мінск звярнуўся да “Газпрама” з прапановай юрыдычна
замацаваць аплату паставак газу па сярэднегадавым кошце. Пры гэтым ён
назваў кошт газу ў памеры 150 долараў за тысячу кубаметраў.