Вы тут

Кіраўнік БТ параўнаў “недармаедаў” з тараканамі

Фота: БЕЛТА

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька выказаў неразуменне, чаму людзі выходзяць на вуліцы, а не ідуць са сваімі праблемамі да чыноўнікаў, прамыя дыялогі з якімі ўвесь час анансуюцца на першых старонках дзяржаўных СМІ.

Пра гэта ён сказаў у праграме “Клуб рэдактараў” на тэлеканале “Беларусь-1” у субботу, піша “Наша Ніва”.

Пасля гэтага Давыдзька прыгадаў нядаўнюю яскравую цытату Аляксандра Лукашэнкі.

“Прэзідэнт сказаў, што трэба павыкалупваць з булкі разынкі, то бок тых, хто не хоча дыялогу. З народам улада заўсёды і павінна, і гатовая размаўляць. Мне не спадабалася параўнанне з разынкамі. Я думаю, з булкі тараканаў трэба выкалупваць. Таму што гэты мілы вобраз разынак ну ніяк не пасуе гэтым вось мярзотнікам, часта вялікаўзроставым, якія і цяпер, 25-га збіраюцца ісці і нагнятаюць абстаноўку”, — выказаўся Давыдзька.
 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі