Кіраўнік “Белай Русі” гатовы пачаць перамовы з апазіцыйнымі лідэрамі

Кіраўнік нядаўна заснаванага праўладнага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Аляксандр Радзькоў гатовы пачаць перамовы з апазіцыйнымі лідэрамі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю газеце “Народная воля”. “Мы маем намер супрацоўнічаць з усімі зацікаўленымі асобамі, у тым ліку і з апазіцыйнымі. Нам цікавая гэтая дыскусія, сутыкненне меркаванняў. Мы гатовыя да размовы і дыялогу з усімі і з кожным”, — сказаў лідэр “Белай Русі” і адначасова міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі