Кіраўнік банды, аматар біты і лому, хаваўся ад міліцыі дзевяць гадоў

Кіраўнік банды, аматар біты і лому, хаваўся ад міліцыі дзевяць гадоў

У Расонскім раёне затрымалі кіраўніка банды, які быў у вышуку з 2010 года. Яму 67 гадоў, ён — ураджэнец Полацка. Хавацца стаў пасля таго, як з трыма памочнікамі збіваў бейсбольнай бітай і ломам жыхара гэтага раённага цэнтра. Мужчыне былі нанесеныя цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Як інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, удзельнікаў банды затрымалі, а кіраўнік хаваўся ў Расіі, дзе яму ўдалося займець падробленыя дакументы. Пасля вяртання на радзіму “крымінальны аўтарытэт” стаў жыць у вёсцы, спадзяваўся, што там яго не адшукаюць. Аднак крымінальны вышук даведаўся пра вяртанне ўцекача, сумесную аперацыю праводзілі полацкія, віцебскія і расонскія аператыўнікі.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 6.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі