Кіраўнік Акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч знайшоў прычыну развалу СССР

Прычынай развалу Савецкага Саюзу стала выключэнне з савецкай канстытуцыі артыкула пра кіруючую ролю КПСС.
Такую сенсацыйную заяву зрабіў старшыня прэзідыюма Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго словаў, Белавежскія пагадненні і вялізны бюджэт ваенна-прамысловага комплекса не былі асноўнымі прычынамі сканання савецкай імперыі. Пры гэтым Мясніковіч прывёў у прыклад Кітай, які з кампартыяй ля ўлады «дынамічна развіваецца і ўсім дэманструе свае поспехі».

Нагадаем, што ў савецкія часы Міхаіл Мясніковіч паспеў папрацаваць на пасадзе сакратара Мінскага гаркаму Камуністычнай партыі Беларусі.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі