Кіраўніцтва Магілёўскага ўніверсітэта апускае "жалезную заслону"

Кіраўніцтва Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.Куляшова 27 сакавіка выдала адмысловы загад наконт замежных паездак супрацоўнікаў і студэнтаў. Пра гэты дакумент паведамляе сайт студэнтаў універсітэта.  Згодна з ім, студэнты і супрацоўнікі ВНУ абавязаныя інфармаваць сваё начальства пра меркаваныя замежныя паездкі (акрамя службовых камандзіровак) як мінімум за два тыдні да выезду. Кіраўнікам структурных падраздзяленняў і службаў, а таксама дэканам факультэтаў загадана не дапускаць не санкцыяваныя кіраўніцтвам кантакты з замежнікамі пры ажыццяўленні зацверджаных (!) кіраўніцтвам ВНУ адукацыйных праектаў.

За прадстаўнікамі замежных арганізацыяў будуць абавязкова замацаваныя супрацоўнікі з адміністрацыі ўніверсітэта і "зацікаўленых службаў універсітэта".

Дарэчы, паводле некаторых звестак, студэнтаў Магілёўскага ўніверсітэта прымушалі распісвацца, што яны азнаёміліся з гэтым загадам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі