Кіраўніцтва Эстоніі адмовілася ад сустрэчы са Шродэрам з-за Бронзавага салд

Кіраўнік эстонскага ўраду Андрус Ансіп адмяніў сустрэчу з экс-канцлерам
Нямеччыны Герхардам Шрoдэрам з-за таго, што нямецкі палітык
раскрытыкаваў Эстонію за перанос помніка савецкаму салдату. Напярэдадні ад сустрэчы са Шродэрам таксама адмовіўся прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хэндрык Ільвэс, які спаслаўся на шчыльны працоўны графік.

Нагадаем, што былы канцлер Нямеччыны, выступаючы перад прадстаўнікамі нямецкіх прафсаюзаў, назваў дэмантаж помніку ў Эстоніі знявагай расіян, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам.