Кіраўніца рынку ў Брэсце стала папулярным інтэрнэт-мемам (фота)
![Кіраўніца рынку ў Брэсце стала папулярным інтэрнэт-мемам (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/den_goroda.jpg.webp?itok=d0s56WMR)
Журналіст з Брэста Міхась Ільін заўважыў, што на сайце рынка "Лагуна" размешчаны здымкі з дырэктаркай рынка Наталляй Ільніцкай. Ён западозрыў, што Ільніцкую дадалі на здымкі з дапамогай фоташопа. Заўважылі гэта і карыстальнікі інтэрнэта.
![Кіраўніца рынку ў Брэсце стала папулярным інтэрнэт-мемам (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/komanda.jpg)
Сама Ільніцкая ў каментары kp.by абвергла гэтую інфармацыю і заявіла, што фоташоп выкарыстоўваецца толькі каб падправіць фрызуру.
Белнэт адрэагаваў на гэта з’яўленнем новага інтэрнэт-мема і пачаў дадаваць кіраўніцу брэсцкага рынку на розныя фотаздымкі. Глядзіце падборку мемаў.