Вы тут

Кіраўніца МЗС Швецыі падпісала заяўку на ўступленне краіны ў NATO

Ан Ліндэ / twitter.com/AnnLinde

Міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ падпісала заяўку на ўступленне краіны ў NATO, пра гэта паведамляе шведская тэлекампанія SVT.

"Гэта ўспрымаецца як вялікая, сур'ёзная падзея, як крок, які мы лічым найлепшым для Швецыі", — заявіла пры гэтым Ан Ліндэ.

Яна яшчэ раз пацвердзіла, што Стакгольм мае намер падаць заяўку на ўступленне ў NATO адначасова з Фінляндыяй. Хельсінкі ужо таксама абвясціў пра сваё рашэнне. Сёння вечарам павінна адбыцца галасаванне ў парламенце Фінляндыі па гэтым пытанні. Напярэдадні прайшлі дэбаты. Большасць дэпутатаў падтрымала такі крок.

Адзначым, што пастанову ўступіць у Паўночнаатлантычны альянс пасля доўгага перыяду нейтралітэту Швецыя і Фінляндыя прынялі на фоне агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.