Кіраўніца Еўракамісіі едзе ў Кіеў на сустрэчу з Зяленскім

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што ў сераду едзе ў Кіеў на сустрэчу з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. "Салідарнасць Еўропы з Украінай застаецца непахіснай", — падкрэсліла яна.

Паводле слоў Ляен, ЕС павялічыць падтрымку Украіне і не пойдзе на саступкі Уладзіміру Пуціну. "Санкцыі застануцца, заявіла кіраўніца Еўракамісіі. — Цяпер час для рашучасці, а не саступак... Пуцін пацерпіць паражэнне, а Украіна пераможа". Урсула фон дэр Ляен нагадала, што Пуцін распачаў вайну не толькі супраць Украіны, але і Еўропы — энергетычную, эканамічную.

14 верасня Ляен выступала са штогадовым пасланнем да Еўрапарламента і грамадзян краін ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.