"КиноVарка" прапануе: чалавек-экскаватар і псіхадэлічныя танцы на даху

Форум кароткаметражнага малабюджэтнага відэа "КиноVарка" прапануе гледачам паглядзець 35 свежых карцін і абраць лепшую. Паглядзець усе ролікі і прагаласаваць можна на сайце "КиноVарки".

Сёлета з больш чым ста прац, у шорт-ліст трапілі 35. Па водгуках арганізатараў Форума, у кожнага відэа ёсць свой характар, філасофія, гумар, цудоўныя мастацкія рашэнні. Таксама анансуюцца чалавек-экскаватар, водны экстрым, псіхадэлічныя танцы на даху, экранізаваны Хэмінгуэй і стомлены Санта.

Праўда, гледачы змогуць абраць пераможцу толькі ў намінацыі "Прыз глядацкіх сімпатый", а ў астатніх 9-ці намінацыях лепшыя працы вызначыць журы.
Цырымонія ўзнагароджання лепшых аўтараў пройдзе 1 снежня 2010 году.

Нагадаем, што сёлета "КиноVарка" праходзіць у другі раз па ініцыятыве тэлекампаніі "Карамболь". Унікальнасць гэтага форума ў тым, што ўдзельнікам, якія не маюць магчымасці самастойна ажыццявіць здымачны працэс, арганізатары Форума даюць кансультацыі спецыялістаў і неабходнае тэхнічнае абсталяванне.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі