Вы тут

“Кінем, дзевачкі, старога ў крапіву”: KRIWI выпусцілі трэк пра нямоглага дзеда

Вось так...

Гурт Kriwi выпусціў новы этна-электронны трэк "Пойдзем, дзевачкі", гераіні якога збіраюцца ўзяць "старога на вілы" і кінуць у крапіву. Музыканткі кажуць, што распачалі працу над песняй яшчэ ўвесну, але не думалі, што гэты народны тэкст стане настолькі актуальным пасля выбараў 2020 года.

""Дзевачкі-падружкі" гулялі ды збіралі кветачкі, а за імі ганяўся "стары дзед", з якім давялося змагацца віламі ды крапівой. Трэк захаваў мелодыю і рытм старадаўняй абрадавай масленічнай песні, а дзякуючы электроннаму пераасэнсаванню загучаў больш танцавальна", — кажуць удзельніцы Kriwi. 

Песня выйшла на лэйбле Paliklinika. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.