Kriwi распачынаюць серыю юбілейных канцэртаў з нагоды 20-годдзя гурта

Kriwi распачынаюць серыю юбілейных канцэртаў з нагоды 20-годдзя гурта

25 лютага ў мінскай кавярні "Грай" пройдзе спантанны акустычны канцэрт гурта Kriwi, якім каманда распачне святкаванне свайго 20-гадовага юбілею.


"8 сакавіка будзе роўна 20 гадоў з дня нашага першага канцэрта, — распавядае нязменная вакалістка каманды Вераніка Круглова. — Хаця гурт ствараўся ў 96-м годзе, мы вядзем адлік менавіта з 8 сакавіка 97-га года. Год юбілейны, таму мы плануем сёлета сыграць як мага больш святочных канцэртаў".


У сакавіку Kriwi выступяць у Берліне, а бліжэй да канца года ў планах гурта — вялікі і ўтульны юбілейны канцэрт у Мінску, на якім, спадзяецца Вераніка Круглова, адбудзецца і прэзентацыя новага альбома каманды:


"На юбілей мы хочам запрасіць усіх музыкаў, якія цягам гэтых дваццаці гадоў працавалі з Kriwi, а іх было вельмі шмат, сяброў, і зрабіць сумесны канцэрт. Да таго ж, вельмі хочацца прадставіць новы альбом, над якім мы цяпер працуем".


Kriwi — вядомыя эксперыментатары, якія спалучаюць беларускі фальклор, які самі збіраюць у экспедыцыях, з разнастайнымі жанрамі. Апроч Веранікі Кругловай у пастаянны склад гурта цяпер уваходзяць Наста Хмель (экс-"Джамбібум) і Валерыя Валадзько ("Гаротніца", Vaves).

 

Пачатак канцэрта ў 19.00. Чакаецца, што квіткі будуць таннымі.

Kriwi распачынаюць серыю юбілейных канцэртаў з нагоды 20-годдзя гурта
Фота: Яўгенія Мужава

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі