Кінадакументаліст Вольга Нікалайчык не пусціла ў сваю кватэру сілавікоў

Незалежны кінадакументаліст Вольга Нікалайчык адмовілася пускаць у кватэру, дзе яна жыве ў Мінску, прадстаўнікоў сілавых структур. У інтэрв'ю БелаПАН яна паведаміла, што 12 ліпеня прыкладна ў 19.20 у кватэру яе маці-інваліда па вуліцы Валгаградская спрабаваў увайсці міліцыянт, які назваўся участковым інспектарам.

Паводле яе слоў, разам з міліцыянтам на лесвічнай пляцоўцы знаходзіліся два мужчыны ў цывільным. Свой візіт невядомы мужчына ў форме міліцыянта матываваў расследаванне акалічнасцей выбуху. Пакуль Нікалайчык тэлефанавала знаёмым, сілавікі сышлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі