The Killers запісваюць песню з Элтанам Джонам

Удзельнікі гурта The Killers анансавалі пачатак працы над калядным сінглам.  Песню з працоўнай назвай «Joseph, Better You Than Me» амерыканскія рокеры запішуць сумесна з Элтанам Джонам.

Трэк не трапіць на новы альбом The Killers «Day And Age», выпуск якога запланаваны на 24 лістапада, а будзе выдадзены асобным рэлізам у снежні.

Для квартэта з Лас-Вегаса запіс калядных трэкаў ужо стаў традыцыяй: у 2006-м яны сустракалі Каляды з песняй «A Great Big Sled», а летась выдалі дабрачынны сінгл «Don't Shoot Me Santa».

На гэтым удзельнікі гурта спыняцца не збіраюцца, і плануюць з часам выпусціць асобны «калядны» альбом.

Фота: www.myspace.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі