Вы тут

Кілеру "банды Марозава" прысудзілі менш, чым Сяргею Ціханоўскаму

Сяргей Дзербянёў на судзе / gp.by

19 студзеня Гомельскі абласны суд вынес прысуд кілеру гомельскай "банды Марозава" Сяргею Дзербянёву. Яму прысудзілі 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. За Дзербянёвым лічыцца прынамсі восем забойстваў.

"Банда Марозава" — адна з самых буйных, якія дзейнічалі ў Беларусі ў 1990-х. Дзербянёў быў адным з яе лідараў. Ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук, і шукалі яго 15 гадоў. Толькі ў 2019-м яго затрымалі ў расійскім Уладзівастоку з пашпартам на чужое імя. 

У 2020-м мужчыну экстрадзіравалі ў Беларусь, і цяпер асудзілі на 15 гадоў за "забойства з асаблівай жорсткасцю дзвюх і больш асоб". 

Такія ж 15 гадоў нядаўна прысудзілі блогерам Ігару Лосіку і Уладзіміру Цыгановічу. А Сяргея Ціханоўскага пакаралі нават большым тэрмінам — 18 гадамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.