Кіеў хоча спагнаць з Масквы 350 мільярдаў долараў за Данбас

Расія павінна кампенсаваць Украіне страты за падзеі на Данбасе.Пра гэта ў тэлеінтэрв'ю паведаміў намеснік міністра эканамічнага развіцця Украіны Аляксандр Баравік. Шкоду Украіне ад расійскай агрэсіі ён ацаніў у 350 мільярдаў долараў.

Як адзначае РБК, украінскі чыноўнік параўнаў страты яго краіны з патрабаваннямі Кувейта ад агрэсіі Ірака ў 1991 годзе. "350 мільярдаў атрымалася, калі Ірак напаў на Кувейт. Потым вырашылі, што яны павінны 320 мільярдаў. Калі параўноўваць, як доўга гэтая агрэсія была і як доўга працягваецца агрэсія Расіі супраць нас — гэта амаль сувымерна", — лічыць Баравік.

Кіеў неаднаразова абвінавачваў Расію ў тым, што на тэрыторыі Украіны прысутнічаюць расійскія войскі. 27 студзеня Вярхоўная Рада нават прызнала Расію "краінай-агрэсарам". Тым часам афіцыйная Масква працягвае адмаўляць удзел сваіх вайсковых часцей у баявых дзеяннях ва Украіне і заяўляе, што Расія не з'яўляецца бокам канфлікту.

Фота — ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі