Кіберпартызаны выпампавалі звесткі з сеткі расійскага вытворцы баявых дронаў
![Беспілотнік "Арлан 10"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/arlan-0802-1.jpg.webp?itok=YPJf0esB)
Беспілотнік "Арлан 10" / rg.ru
"Кіберпартызаны" ўзламалі сетку аднаго з крытычна важных прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу Расіі — ТАА "Спецыяльны тэхналагічны цэнтр" (СТЦ).
Яны выпампавалі з сеткі частку ўнутраных перапісак, даныя супрацоўнікаў, размяшчэнне трэніровачных пляцовак, некаторыя тэхнічныя звесткі і дакументацыю. Інфармацыя была перададзеная ўкраінскаму боку.
СТЦ выпускае баявыя беспілотнікі "Арлан" (яны прызначаныя для высокадакладных удараў па наземных цэлях), сродкі радыёэлектроннай барацьбы, разведкі ды іншую ваенную прадукцыю.
![Кіберпартызаны выпампавалі звесткі з сеткі расійскага вытворцы баявых дронаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/arlan-0802-2.png.webp?itok=szPndrrv)
Дакументы, здабытыя "Кіберпартызанамі"
![Кіберпартызаны выпампавалі звесткі з сеткі расійскага вытворцы баявых дронаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/arlan-0802-3.png.webp?itok=fuolOYcm)
Дакументы, здабытыя "Кіберпартызанамі"
![Кіберпартызаны выпампавалі звесткі з сеткі расійскага вытворцы баявых дронаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/arlan-0802-4.png.webp?itok=lS8svBKh)
Дакументы, здабытыя "Кіберпартызанамі"
![Кіберпартызаны выпампавалі звесткі з сеткі расійскага вытворцы баявых дронаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/arlan-0802-5.png.webp?itok=AN79QG7L)
Дакументы, здабытыя "Кіберпартызанамі"
![Кіберпартызаны выпампавалі звесткі з сеткі расійскага вытворцы баявых дронаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/arlan-0802-6.png.webp?itok=h8tt6A2V)
Дакументы, здабытыя "Кіберпартызанамі"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.