Кіберпартызаны ўзламалі базу ўсіх крымінальных і адміністрацыйных спраў у РБ
![Беларускія кіберпартызаны паведамілі пра чарговы поспех / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/anonymous-2755365_1280.jpg.webp?itok=r-viaqfR)
Беларускія кіберпартызаны паведамілі пра чарговы поспех / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Кіберпартызаны заявілі, што ўзламалі базу ўсіх крымінальных і адміністрацыйных спраў, распачатых у Беларусі. Яны сцвярджаюць, што спампавалі іх архівы. Там кіберпартызаны адшукалі і запісы пра сябе. Высветлілася, што па крымінальных справах, распачатых у РБ пасля іх акцый, падазраваных не было знойдзена.
Узлом удалося здзейсніць, дзякуючы таму, што яшчэ ў 2021-м кіберпартызаны атрымалі доступ да Адзінага дзяржаўнага банку даных аб правапарушальніках.
![Кіберпартызаны ўзламалі базу ўсіх крымінальных і адміністрацыйных спраў у РБ](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22223.jpg.webp?itok=FlpfMdks)
t.me/cpartisans/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.