Кібермахляры: беларус і чацвёра расіян скралі ў ЗША 5 мільёнаў долараў

Кібермахляры: беларус і чацвёра расіян скралі ў ЗША 5 мільёнаў долараў

Мінюст ЗША паведаміў пра выкрыццё групоўкі кібермахляроў — мігрантаў з Усходняй Еўропы. Пяцёра чалавек прызналіся ў кібермахлярстве. Яны скралі 5 мільёнаў долараў у трох амерыканскіх кампаніяў, піша tut.by.

Сваю віну ў крадзяжы персанальных звестак і махлярстве з дэбетавымі і крэдытнымі картамі прызналі чацвёра расіян: 33-гадовая Ірына Федасеева, 29-гадовы Цімур Сафін, 34-гадовы Дзмітрый Федасееў, 22-гадовая Крысціна Герасімава. Пятым па справе праходзіць 26-гадовы грамадзянін Беларусі Сяргей Патапаў.

Мяркуецца, што названыя асобы ў змове з хакерамі (у тым ліку з Расіі) урываліся ў камп'ютарныя сістэмы авіякампаніі ды медустановаў, каб несанкцыянавана выкарыстоўваць крэдытныя і дэбетавыя карткі.

Кібератакамі гэтая група займалася з 2014 года. З дапамогай несанкцыянаваных картак яны здымалі наяўныя грошы, атрымоўвалі грашовыя пераказы і рабілі пакупкі з гандлёвых кропках — кшталту Apple, Best Buy, Home Depot і Target.

Патапаву, Сафіну і Федасееву пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Герасімавай — да сямі, а Федасеевай — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Судовыя слуханні па іх справе адбудуцца ў чэрвені і верасні 2017 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі