Кібератака на "Гродна Азот": кіберпартызаны патрабуюць вызваліць палітвязняў

Кіберпартызаны падкрэсліваюць, што "працавалі акуратна і задзейнічалі толькі малую частку... магчымасцяў"

Кіберпартызаны падкрэсліваюць, што "працавалі акуратна і задзейнічалі толькі малую частку... магчымасцяў" / t.me/cpartisans_by/

Пасля кібератакі на "Гродна Азот" кіберпартызаны патрабуюць вызваліць палітвязняў. Яны сцвярджаюць, што парушылі працу кацельнага цэха, узламалі сайт, сістэмы аховы, камеры відэаназірання, зашыфравалі ўнутраную пошту, дакументаабарот, сотні камп'ютараў, знішчылі бэкапы баз даных, сервераў.

"З 2020 года кіраўніцтва "Гродна Азот" удзельнічае ў здзеках, ціску і палітычных рэпрэсіях у дачыненні да супрацоўнікаў прадпрыемства, — пішуць кіберпартызаны. — Мы не забыліся карныя рэйды, даносы і масавыя звальненні. Цяпер ваша чарга расплачвацца".

Каб даныя былі адноўлены, кіберпартызаны патрабуюць вызваліць усіх палітвязняў-былых супрацоўнікаў "Гродна Азота", а таксама 75 палітвязняў з найгоршым станам здароўя. Яны падкрэсліваюць, што "працавалі акуратна і задзейнічалі толькі малую частку... магчымасцяў". У выпадку адмовы і калі рэпрэсіі не будуць спынены, у наступны раз "стаўкі будуць яшчэ вышэй".

Кібератака на "Гродна Азот": кіберпартызаны патрабуюць вызваліць палітвязняў
t.me/cpartisans_by/
Кібератака на "Гродна Азот": кіберпартызаны патрабуюць вызваліць палітвязняў
Кібератака на "Гродна Азот": кіберпартызаны патрабуюць вызваліць палітвязняў

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі