Хто хоча стаць дэпутатам парламента? Шмат сумнавядомых імёнаў

Дом правительства в Минске

Хто ідзе на выбары? / Canva

25 лютага ў Беларусі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў, а таксама ў мясцовыя саветы. 15 студзеня скончылася вылучэнне ў кандыдаты. З 16 да 30 студзеня будзе праходзіць іх рэгістрацыя.

Да 15 студзеня ініцыятыўныя групы збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатаў. Каб зарэгістравацца, неабходна сабраць мінімум 1000 подпісаў.

Улады заявілі, што на выбары не будуць запрошаныя міжнародныя назіральнікі ад АБСЕ. Нібыта праз накладзеныя на Беларусь санкцыі місія "цалкам падарвала давер да сябе ў тым, што тычыцца магчымасці аб'ектыўнага назірання за электаральным працэсам у Беларусі".

Усяго права збіраць подпісы атрымалі 164 ініцыятыўныя групы, з іх 50 — у Мінску.

Хто ж ідзе ў "палатку"? Прапагандысты, сілавікі, а можа, спартоўцы? Еўрарадыё паглядзела, хто з вядомых дзеячаў рэжыму вылучае сваю кандыдатуру ў дэпутаты.
 

Дзмітрый Шаўцоў

Першы, хто практычна адразу ж кідаецца ў вочы, — Дзмітрый Шаўцоў, скандальна вядомы кіраўнік Чырвонага Крыжа ў Беларусі. У звестках пра ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў сказана, што ён вылучаецца ад Паўночнай выбарчай акругі №91 горада Мінска.

Па адукацыі Шаўцоў доктар. З 2012 да 2020 года ўжо займаў пасаду дэпутата Палаты прадстаўнікоў, пасля гэтага быў загадчыкам адной з мінскіх бальніц. З 2021 года — старшыня Беларускага Чырвонага Крыжа.

Пасля нападу Расіі на Украіну Чырвоны Крыж пад кіраўніцтвам Шаўцова заняўся ў тым ліку вывазам дзяцей з часова акупаваных украінскіх тэрыторый. 

Шаўцоў не хавае, што выступае з прарасійскай пазіцыяй. У эфіры дзяржканалаў ён часта транслюе тэзісы расійскай прапаганды і апраўдвае дзеянні Лукашэнкі і Пуціна.
 

Аляксандр Шпакоўскі

Наступны — Аляксандр Шпакоўскі. Яго вы напэўна бачылі ў смешных нарэзках відэа і разнастайных мемах. Па ўзроўні сваёй ваяўнічасці прапагандыст саступае хіба што свайму калегу па цэху Рыгору Азаронку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі