Хлопца пакаралі 1,5 гадамі калоніі за знішчэнне сцягоў. На яго данесла маці

Кавалак сцяга / spring96.org
Кавалак сцяга / spring96.org

У Барысаўскім раёне судзілі па крымінальнай справе электраманцёра Міхаіла Анціпава. Яго абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнай сімволікі, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.

У справе ёсць незвычайная акалічнасць — у міліцыю пра пашкоджанне сцягоў паведаміла ягоная маці, а сам ён мае ўкраінскае грамадзянства [у Беларусі ў яго ВНЖ. — Еўрарадыё].

Сведкай у судзе выступіла маці абвінавачанага. Падазраючы, што сын здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да сцягоў, запатрабавала ад таго звярнуцца ў міліцыю, а таксама сама паведаміла аб тым, што адбылося ўчастковаму інспектару.

Паводле следства, 20-гадовы хлопец сарваў чатыры дзяржаўныя сцягі ў аграгарадку Лошніца. Ён пашкодзіў палотнішчы і разламаў дрэўкі.

Суд пакараў Анціпава 1,5 гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Таццяна Шыман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі