Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі трэці матч у серыі супраць СКА

Хакеісты мінскага "Дынама" / hcdinamo.by
Хакеісты мінскага "Дынама" / hcdinamo.by

Трэцюю паразу зазналі хакеісты мінскага "Дынама" ў серыі першага раўнда плэй-оф КХЛ супраць СКА — 3:6 (1:2, 0:1, 2:3).

"Зубры" адкрылі лік у сярэдзіне першага перыяду, але дамагчыся перамогі ўсё ж не здолелі. Больш за тое, апошнія дзве шайбы напрыканцы гульні хакеісты СКА забілі ў пустую браму мінчукоў.

Гэта пятая сустрэча ў серыі, дзе гульня ідзе да чатырох перамог адной з камандаў. Цяпер лік у серыі стаў 3:2. "Армейцаў" ад выхаду ў паўфінал Заходняй канфекрэнцыі аддзяляе толькі адна перамога.

Шосты паядынак серыі пройдзе ў суботу, 11 сакавіка, на "Мінск-Арэне". 

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі