Керч: Расіяне патрабуюць ад украінскіх марпехаў здацца да 16 сакавіка

Пра патрабаванне расіян паведамляе сайт censor.net.ua са спасылкай на кіраўніка крымскага медыяцэнтра Міністэрства абароны Украіны Уладзіслава Селязнёва.



Ультыматум 9 сакавіка агучыў начальнік берагавых войскаў Чарнаморскага флоту генерал-маёр Аляксандр Вострыкаў. Па яго словах, каля 60 такіх рапартаў ужо напісалі "чорныя берэты" з Феадосіі. У адваротным выпадку ён паабяцаў "сілавае ўздзеянне" на ўкраінскіх марпехаў.



Нагадаем, што на 16 сакавіка прызначаны крымскі рэферэндум аб статусе паўвострава. Улады Украіны заявілі пра яго нелегітымнасць. Заходнія дзяржавы паведамілі, што не прызнаюць яго вынікі.



Фота — news.nikcity.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі