Кербер у фінале Australian Open сенсацыйна перамагла Уільямс

Кербер у фінале Australian Open сенсацыйна перамагла Уільямс

Немка Анжаліка Кербер у фінале Australian Open сенсацыйна перамагла амерыканку Серэну Уільямс, першую ракетку свету — 6:4, 3:6, 6:4. Абедзьве тэнісісткі паказалі выдатную гульню, але ў Кербер у рашаючым сэце засталося больш сілаў, на яе баку была і ўдача. У панядзелак, калі будзе апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA, Анжаліка стане другой ракеткай свету (пакуль яна 7-я), першай ракеткай застанецца Серэна Уільямс. Дарэчы, немка ўпершыню выйграла турнір Вялікага шлему.

Нагадаем, што менавіта Кербер у чвэрцьфінале спыніла беларуску Вікторыю Азаранку, якая сёлета толькі перамагала.

Кербер у фінале Australian Open сенсацыйна перамагла Уільямс
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі