КДБ працягвае выкрываць карупцыю ў Белкаапсаюзе

Як паведамляе БелаПАН, Калодзезны падчас будаўніцтва крамы па вуліцы Тухачэўскага ў Лідзе дзейнічаў у інтарэсах камерцыйных структур, наўмысна выкарыстоўваючы сваё службовае становішча. Шкода ад яго дзеянняў ацэньваецца прыкладна ў 700 мільёнаў рублёў.



Нагадаем, 23 ліпеня КДБ абвясціў, што перапыніў супрацьпраўную дзейнасць групы з кіраўнікоў і супрацоўнікаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў і прадстаўнікоў камерцыйных структур. Яны, нібыта, займаліся махінацыямі ў будаўнічай сферы і пры продажы зямельных участкаў і аб'ектаў нерухомасці.



Сярод затрыманых называліся старшыня Белкаапсаюза Сяргей Сідзько, начальнік ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Калодзезны, намеснік начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Сізук, а таксама прадстаўнікі камерцыйных структур.



Фота — newsgomel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі