КДБ не пацвярджае выяўленне шпіёнскай сеткі, але дыпламаты ЗША з'язджаюць

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі не пацвярджае інфармацыю пра выяўленую ў Мінску шпіёнскую сетку, нібыта створаную амбасадай ЗША з 10 грамадзян нашай краіны. Амаль усіх іх затрымалі на "канспіратыўнай кватэры". Пра гэта ўчора паведамляў Першы нацыянальны тэлеканал. "Мне нічога невядома аб гэтым факце", - сказаў у інтэрв'ю ИТАР-ТАСС кіраўнік цэнтра грамадскіх сувязяў і інфармацыі КДБ Валеры Надтачаеў.

У той жа час, як паведамляе "Інтэрфакс", шэраг дыпламатаў ЗША па патрабаванні беларускіх уладаў пакідаюць Беларусь. Праўда, гэта адбываецца ў адпаведнасці з патрабаваннем беларускага боку аб выраўноўванні на парытэтнай аснове колькасці супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў ЗША і Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі