КДБ: Чыж выйшаў на волю — віну прызнаў, страты кампенсуе
![КДБ: Чыж выйшаў на волю — віну прызнаў, страты кампенсуе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/chyzh_nnby.jpg.webp?itok=LeD2uyXx)
У Камітэце дзяржаўнай бяспекі пацвердзілі вызваленне з СІЗА ўладальніка групы кампаній “Трайпл” бізнэсмена Юрыя Чыжа. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на начальніка прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын, у дзяржаве існуе адзіны падыход у расследаванні фінансавых злачынстваў незалежна ад асобы чалавека. Калі падазраваны прызнаў віну і кампенсуе страты, то утрымліваць яго пад вартай няма неабходнасці.
Паводле Пабяржына, усе рашэнні па гэтай справе прымаліся ў строгім адпаведнасці з арт. 88-1 Крымінальнага кодэкса (вызваленне ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з добраахвотнай кампенсацыяй нанесенай страты (шкоды).
Юрыя Чыжа затрымалі 11 сакавіка. Яго абвінавацілі ў злачынстве паводле ч.2 арт. 243 КК (ухіленне ад уплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).
Учора, 15 верасня, з неафіцыйных крыніцаў стала вядома, што Чыж выйшаў на волю. Цяпер КДБ пацвердзіў гэтую інфармацыю.