КДБ арыштаваў начальніка аператыўна-пошукавай дзейнасці МУС

Камітэт дзяржбяспекі арыштаваў начальніка Галоўнага ўпраўлення аператыўна-пошукавай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў Івана Шышло.
Як паведамляе “Ежедневник”, менавіта пад яго кіраўніцтвам працавала ўся крымінальная разведка МУС і праводзіліся самыя гучныя аперацыі. Шышло прадракалі месца намесніка міністра, да таго ж ён ужо выконваў яго абавязкі.

Па інфармацыі выдання, пытанне пра яго арышт рашалася на спецыяльна скліканай нарадзе ў Саўбезе.

Па непацверджаных звестках, Шышло маглі арыштаваць па дзвюх прычынах.

Першая тычыцца даўняй справы, звязанай з пабудовай дома. А другая — крадзеж сродкаў, накіраваных на аператыўна-пошукавую дзейнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі