Казуліну можна перадаць у калонію паштоўкі, а кветкі нельга

22 лістапада ініцыятыўная група віцебскіх грамадскіх актывістаў накіравалася ў калонію "Віцьба-3", дзе адбывае пакаранне былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін. Яны прывезлі палітвязню віншавальныя паштоўкі ды кветкі.  Падрабязнасці гэтай акцыі распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Віншаванні з днём народзінаў для Казуліна з 17 лістапада збіраў вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда. На трох вялікіх паштоўках іх пакінулі 25 чалавек. Некаторыя напісалі нават вершаваныя радкі, а некалькі жыхароў Віцебска запрасілі Аляксандра Казуліна ў госці.

Начальнік калоніі Віталь Агнісцікаў згадзіўся перадаць Казуліну паштоўкі, а вось ружы не ўзяў. Маўляў, кветкі да дня народзінаў вязню павінна прывозіць жонка, а не нейкія там актывісты і аднадумцы”.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі