Казулін: “Над Аўтуховічам рыхтуюць паказальны працэс”

Палітык і былы палітвязень Аляксандр Казулін заявіў пра небяспеку запалохвання ўладамі грамадства краіны сілавымі метадамі. Ён дапускае, што менавіта з гэтай мэтай сёння рыхтуецца "паказальны суд" над Мікалаем Аўтуховічам, таксама прызнаным праваабаронцамі палітычным зняволеным Аляксандр Казулін: “Зараз, калі рыхтуецца прыняцце заканадаўства, дзе арышты людзей будуць праводзіцца без санкцыі пракурора і рыхтуецца такі паказальны суд над Аўтуховічам, то гэта вельмі небяспечна. Зразумела, што ўлады рыхтуюцца вырашаць сацыяльна-эканамічныя праблемы сілавымі метадамі і спрабуюць запалохаць грамадства”.

З мэтай прабіць мур маўчання 27 беларускіх палітыкаў і былых палітвязняў падрыхтавалі адкрыты зварот да кіраўніцтва Еўраcаюза, а таксама да дзейснага прэзідэнта ЗША — з просьбай дапамагчы ў арганізацыі незалежнай экспертызы справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі, а таксама далучыцца да патрабавання аб неадкладным вызваленні маладзёжнага актывіста Арцёма Дубскага. Аднак Аляксандар Казулін, адзін з ініцыятараў і падпісантаў звароту, лічыць, што актыўнасць павінна праявіць усё незалежнае грамадства.

Аляксандр Казулін: “Мне вельмі так цікава, чаму справе Аўтуховіча не надзяляецца столькі ўвагі, як гэта патрэбна. А тым больш зараз, калі яму інкрымінуюць дзяржаўны тэрарызм — гэта ж упершыню ў нашай краіне! Зразумела, што зараз рыхтуюць такі паказальны працэс, дзе яму могуць даць не менш за дзесяць гадоў — а гэта гадоў дваццаць. І гэта ўсё проста не мае аніякіх падстаў!”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі