Казанскі футбольны клуб “Рубін” набудзе ў БАТЭ Анры Хагуша?

Кіраўніцтва казанскага “Рубіна”, які стаў чэмпіёнам Расіі па футболе, пачало перамовы з барысаўскім БАТЭ аб пераходзе абаронцы Анры Хагуша. Пра гэта са спасылкай на ананімную крыніцу паведамляе сайт Life.ru.  Адзначаецца, што Хагуш можа стаць дублёрам аргенцінца Крысціяну Ансальдзі. Аднак ФК БАТЭ пакуль утрымліваецца ад каментароў на гэты конт. Вось што сказаў Еўрарадыё прэс-сакратар клуба Дзяніс Сарокін:

"Такую інфармацыю з кіраўніцтва ніхто не будзе пацвярджаць ці абвяргаць да заканчэння сезону альбо пакуль гулец сам пра гэта не скажа".




Акрамя расійскага чэмпіёна на барысаўскага абаронцу, нібыта, прэтэндуе шэраг клубаў як расійскіх, так і еўрапейскіх. Сярод іх - і турынскі “Ювентус”, які, праўда, дагэтуль з прапановай так і не выступіў.

На здымку: Хагуш стрымлівае нападаючага піцерскага "Зеніта" Дані

Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі