Казахстан на траціну павысіў "Газпрому" транспартны тарыф на газ

Казахстан павысіў для "Газпрома" тарыфы на транспарціроўку сярэднеазіяцкага і расійскага газу па тэрыторыі краіны на 27%, з 1,1 да 1,4 долара за тысячу кубаметраў на 100 кіламетраў.
Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі "Казтрансгаз". Адпаведная дамова падпісана паміж даччынай кампаніяй "Казтрансгазу", "Інтэргаз Цэнтральная Азія", і расійскай газавай манаполіяй.

Новая стаўка дзейнічае з 1 студзеня 2008 года і не падлягае змене на працягу ўсяго года, паведамляе Lenta.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі