Кайлі Міноўг стала кавалерам Ордэна Францыі

Поп-зорка Кайлі Міноўг стала кавалерам вышэйшай культурнай узнагароды Францыі – Ордэна Мастацтваў і Літаратуры. Такім чынам быў адзначаны «бясцэнны ўнёсак спявачкі ў французскую культуру».

Пасвячэнне Кайлі ў рыцары (менавіта такое званне атрымала 39-гадовая спявачка) адбылося 5 траўня ў Парыжы. Прысутная на цырымоніі міністр культуры Францыі Крысцін Альбанель павіншавала спявачку, назваўшы яе «Мідасам ад музыкі, які ператварае ў золата ўсё, да чаго датыкаецца». У якасці гасцей на цырымонію былі запрошаныя бацькі Кайлі Міноўг Кэрал і Рон.

«Такое прызнанне - вялікі гонар для мяне, - заявіла поп-зорка ў сваёй зваротнай прадмове. – Культура вашай краіны аказала вялікі ўплыў на мяне. Я заўсёды мела велізарную павагу да французскага мастацтва і народа вашай краіны».

Акрамя Кайлі, кавалерамі Ордэна Мастацтваў і Літаратуры Францыі з'яўляюцца Боб Дылан, Дэвід Боўі, акцёры Мэрыл Стрып, Клінт Іствуд і Ума Турман.

Нагадаем, што сёння ў парыжскім «Берсі» адбудзецца прэм'ера новага сусветнага тура Кайлі Міноўг «KylieX2008». Еўрапейская частка гастроляў пройдзе чым па 20 краінам і скончыцца шоў на 20-тысячнай лонданскай арэне «О2».

Падчас гэтага тура спявачка ўпершыню заедзе ў Расію: яе выступы адбудуцца 16 чэрвеня ў маскоўскім СК «Алімпійскі» і 18 чэрвеня – у Лядавым палацы Санкт-Пецярбурга.

Адмыслова для гэтых гастроляў французскі дызайнер Жан-Поль Гацье распрацаваў для Кайлі шэраг унікальных сцэнічных касцюмаў. Паведамляецца, што на пастаноўку шоў пайшло больш за 10 млн фунтаў стэрлінгаў.

Фота: www.newsru.co.il

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі