Ката, які ўцёк у мінскім аэрапорце і не даляцеў да Жэневы, знайшлі мёртвым

Ката, які ўцёк у мінскім аэрапорце і не даляцеў да Жэневы, знайшлі мёртвым

Ката, які ўцёк у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” і не даляцеў да Жэневы, знайшлі мёртвым. Высветлілася, што ён схаваўся пад багажнай стужкай, і яго там прыціснула, інфармуе сайт kp.by.

Як паведамляла Еўрарадыё, кот уцёк у аэрапорце 29 кастрычніка. Яго і яшчэ чатырох катоў з Санкт-Пецярбурга ў Жэневу вёз мастак Мікалай Капейкін (ён іх узяў з прытулку). Кот Марцік падрапаў рукі гаспадарам і ўцёк. Яны не сталі чакаць, калі яго адшукаюць, паколькі ўжо ішла рэгістрацыя на рэйс. У аўторак у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” заявілі, што ката не знайшлі. Меркавалася, што ён пакінуў яго тэрыторыю. Аднак аказалася, што жывёла загінула.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі