Кастусёў: Я гатовы ўдзельнічаць у перамовах па супольным зняцці

Кастусёў: "Калі нехта здымецца адзін, а нехта не здымецца, то гэтае пытанне не варта нават разглядаць. Я прыхільнік разгляду такога пытання і гатовы ўдзельнічаць у перамовах па супольным зняцці".

Галоўнае, на думку Кастусёва, каб здымаліся ўсе разам - тады ў гэтым будзе сэнс.

Кастусёў: "Калі усе напішуць заявы, мы ўсе заявы збіраем у кучу, здаем іх аднаму чалавеку, які нясе іх у Цэнтральную выбарчую камісію, тады гэта сапраўды спрацуе".

Кастусёў толькі даведаўся пра прапанову Ўладзіміра Някляева ўсім кандыдатам зняцца з выбараў і перамоваў наконт гэтага яшчэ не праводзіў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі