Вы тут

Кастусёў: Партыя БНФ гатовая да дыялогу з уладамі, але з трыма ўмовамі

Рыгор Кастусёў / Еўрарадыё

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў — адзін з тых, хто можа сесці за адзін "Круглы стол" з Юрыем Васкрасенскім.

Наша пазіція цвердая: Партыя БНФ гатова, можа ўдзельнічаць у любым перамоўным працэсе. Мы патрабуем перамоваў, а не дыялог, — распавёў Еўрарадыё палітык.

Перад пачаткам перамоваў у Кастусёва ёсць пэўныя патрабаванні: вызваліць палітвязняў, расследаваць факты гвалту супраць мірных грамадзян і пачаць выконваць дзейную Канстытуцыю.

Навошта распрацовываць новую, калі сённяшняя не выконваецца? — разважае Кастусёў.

Свае ўмовы ён агучыў падчас запісу праграмы "ОбъективНо" на АНТ, дзе Васкрасенскі распавядаў пра свае спробы схіліць апазіцыю да дыялога з уладамі. "Мне сказалі, што я выстаўляю ўладам ультыматум. Але гэта нашыя нязменныя патрабаванні", — распавядае Кастусеў

Нагадаем, Юры Васкрасенскі, якога дзяржСМІ прадстаўляюць уплывовым апазіцыйным палітыкам, стварае "Круглы стол дэмакратычных сіл" для дыялогу з уладамі. Хто ў ім будзе ўдзельнічаць, пакуль невядома. Кардынацыйная рада, кіраўнікі якой, па словах Васкрасенскага, ужо ўдзельнічаюць у перамовах у такім фармаце, абвергла яго словы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.