Карыстальнікаў становіцца болей! Беларускія блогеры — пра блакіроўку Telegram

Карыстальнікаў становіцца болей! Беларускія блогеры — пра блакіроўку Telegram

16 красавіка у Расіі пачалі блакаваць Telegram. Уладальнік мэсэнджара Павел Дураў запэўнівае: хутка з’явіцца механізм абыходу блакавання, але без выкарыстання VPN і проксі-сервераў мэсэнджар часам можа быць недаступным. Еўрарадыё даведалася ў папулярных беларускіх тэлеграм-блогераў, ці адчулі яны на сабе блакіроўку.

Канал у Telegramt.me/koko_by, колькасць падпісчыкаў: 22644, самы папулярны беларускі Тэлеграм-канал

Карыстальнікаў становіцца болей! Беларускія блогеры — пра блакіроўку Telegram

Галоўны фудхантар байнэта Павел Крамар кажа, што канал “Мерзкий Кокобай” наўрад ці адчуе блакіроўку, бо 90% падпісчыкаў — беларусы.

Збояў не было, працуем у штатным рэжыме, усё добра. Падпісчыкаў не стала болей, гэта ж Беларусь. Не думаю, што такая рэклама павялічыць цікавасць людзей да “Тэлеграма”. Гэта ж адзін са сродкаў камунікацыі — людзі або карыстаюцца, або не. Не упэўнены, што на падставе такога хайпу людзі пачнуць усталёўваць мэсэнджар. Расійская аўдыторыя ў нас калі і ёсць, то вельмі мала. У асноўным на канал падпісваліся праз Instagram, а там 90% — гэта беларусы”.

Канал у Telegram: t.me/belteanews , колькасць падпісчыкаў: 8 270

Карыстальнікаў становіцца болей! Беларускія блогеры — пра блакіроўку Telegram

Заснавальнік папулярнага блога “Чай з малінавым варэннем” Ігар Кот збояў у працы Telegram не заўважыў, і добра.

Яны (збоі, – Еўрарадыё) былі раней, калі ў іх сервакі падалі, але не ад садаміі Раскамнагляду. У “Вконтакте” ў нас 20% расіян. Прыкладна столькі ж, я думаю, падпісаліся на канал у “Телеграме”. Гэта аўдыторыя, якая дасталася нам з “Лентача”, даволі актыўная, але не звышзацікаўленая ў навінах з Беларусі. Гэта значыць, у самым горшым выпадку мы страцім адсоткаў 10 ахопу ў Телеграме. Яны пойдуць на іншыя пляцоўкі, той жа “Вконтакте”.

Наколькі я ведаю, частка трафіку ідзе праз РФ, таму часам блакіроўка ўплывае і на нас. Роскомпозор не пераможа. Пасля таго трызнення, якое яны тварылі ўчора, хутчэй за ўсё, будуць іскі, адстаўкі, скандалы і вось гэта усё.

Паказальныя ідыёцкія дзеянні РКН, паказальная хлусня, максімальна стэрэатыпная барацьба дабра са злом. Не хачу будаваць канспіралагічныя тэорыі, але выглядае гэта вельмі дзіўна.

Telegram: t.me/motolkohelp, колькасць падпісчыкаў: 996

Карыстальнікаў становіцца болей! Беларускія блогеры — пра блакіроўку Telegram

Канал “#МотолькоПомоги:Минск” належыць вядомаму блогеру, фатографу і, напэўна, самаму адказнаму мінчуку Антону Матольку.

“Калі і ёсць у мяне расійская аўдыторыя, то менш за 1%. Можа быць, гэта беларусы, якія жывуць у Расіі. Думаю, калі заблакуюць цалкам у Расіі, то ў Беларусі па рэшткавым прынцыпе недзе могуць праблемы з’яўляцца. Бачны прырост карыстальнікаў, дзякуючы гэтай бясплатнай рэкламе, якую арганізаваў Раскамнагляд. Дураў ужо павінен быў камусьці пералічыць некалькі мільёнаў долараў за гэта (смяецца). Бачу вялікі паток апошнія некалькі тыдняў. Калі з’явяцца праблемы з “Тэлеграмам” у Беларусі, то я пагляджу, наколькі вялікім будзе адток аўдыторыі, і тады вырашу, што рабіць далей. Усе мы разумеем, што ёсць спецыяльныя браўзеры, VPN і шмат яшчэ чаго. Ды і хто ведае, а раптам праз тыдзень з’явіцца больш зручны сэрвіс, куды народ эмігруе. Што да таго, ці пераможа Раскамнагляд, адкажу, што здаровы сэнс ён ужо перамог”.

Канал у Telegram: t.me/belamova , колькасць падпісчыкаў: 15 087

Карыстальнікаў становіцца болей! Беларускія блогеры — пра блакіроўку Telegram

Блогер Ігар Лосік вядзе палітычны канал “Беларусь головного мозга”. Для Еўрарадыё ён расклаў сітуацыю амаль па палічках.

“Пасля блакіроўкі Раскамнаглядам збоі назіраліся нейкі час у некаторых карыстальнікаў Velcom і ByFly у Беларусі. Трафік да нас ідзе з Расіі, таму блакаванне закранула і нас. Потым, мабыць, аператары сталі пускаць трафік праз Еўропу і ўсё запрацавала.

У мяне прыкладна 20% расійскай аудыторыі. Расійскі рынак Тэлеграма велізарны, там ўжо каля 15 мільёнаў карыстальнікаў, праўда большасць выкарыстоўвае яго проста як мэсэнджар або тэлефанавалку. Пратэстны патэнцыял Telegram велізарны. Узяць той жа Іран, дзе існуюць апазіцыйныя каналы да трох мільёнаў чалавек, якія пачыналі пратэсты выключна праз гэты мэсэнджар. Расійскія ўлады паспрабавалі згуляць на апярэджанне, і стварылі сотні каналаў з інсайдамі ад палітыкі да крыміналу. Так яны набралі сабе вялікую аўдыторыю, дзе сярод, здавалася б, апазіцыйных навін перыядычна запускаюць праўладныя пасты па патрэбнай тэме. Праўда, ўсё кантраляваць не змаглі, таму вырашыліся на блакіроўку.

Ужо цяпер бачна, што блакіроўка толькі дадала топавым расійскім каналам аўдыторыі і праглядаў. Зачапіла нават Беларусь.

Калі не змаглі заблакаваць Раскамнагляд у Расіі, то ў Беларусі тым болей не змогуць. Людзі ўсё роўна навучацца выкарыстоўваць VPN. Хоць пакуль доля карыстальнікаў у Беларусі зусім невялікая. Баяцца ўладам тут няма чаго. У тым жа Вайберы аўдыторыя ў дзясяткі разоў вышэйшая".

Telegram: t.me/x1863 , колькасць падпісчыкаў: 3038

Карыстальнікаў становіцца болей! Беларускія блогеры — пра блакіроўку Telegram

Беларускі палітычны блогер Эдуард Пальчыс паспяхова выкарыстоўвае канал у “Тэлеграме” ў якасці падтрымкі для сайта.

Я свядома працую так, каб не было расійскай аўдыторыі, у мяне ў прынцыпе аўдыторыя толькі беларуская. “Тэлеграм” — гэта якасны мэсэнджар, ён хуткі ў працы, шмат якія кампаніі ім карыстаюцца. Пасля таго, як з’явіліся каналы, ён стаў больш папулярным, такой платформай для меркаванняў. У нас былі спробы блакіроўкі браўзера Tor, усялякіх ананімайзераў, але ўлады паспрабавалі і кінулі гэта. Хаця два лішнія клікі, і такая блакіроўка абыходзіцца”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі