Картэж Лукашэнкі і Пуціна на пустой вуліцы Магілёва (відэа)

Картэж Лукашэнкі і Пуціна на пустой вуліцы Магілёва (відэа)

12 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін паўдзельнічалі ў пленарным пасяджэнні V Форума рэгіёнаў у Магілёве. А перад гэтым яны правялі двухбаковую сустрэчу. Лукашэнка падкрэсліў, што гэта не апошняя іх сустрэча ў бягучым годзе.

На YouTube з'явілася відэа праезду па пустых вуліцах Магілёва сумеснага картэжу Лукашэнкі і Пуціна. У ім налічвалася больш за два дзясяткі розных аўтамабіляў. Дарэчы, беларускі кіраўнік сказаў расійскаму прэзідэнту, што Магілёў не толькі беларускі горад, але і рускі, паколькі знаходзіцца на ўсходзе Беларусі, каля мяжы з Расіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі