Кароль Бельгіі Альберт ІІ развітаўся з падданымі

Альберт ІІ адзначыў, што Бельгія здолела стаць федэральнай дэмакратычнай дзяржавай, рэгіёны якой карыстаюцца вялікай ступенню незалежнасці.





Кароль таксама звярнуўся да бельгійцаў з просьбай верыць у Еўропу, нягледзячы на эканамічныя крызіс, які працягваецца, і заклікаў кіраўніцтва ЕС рабіць дадатковыя захады для стварэння працоўных месцаў.





3 ліпеня Альберт ІІ абвясціў пра сваё рашэнне адрачыся ад прастола на карысць свайго сына — 53-гадовага спадчыннага прынца Філіпа.



 

Як патлумачыў 79-гадовы манарх, яго сын “цудоўна падрыхтаваны”, каб выконваць абавязкі караля, а яго ўласнае здароўе не дазваляе яму заставацца на троне, інфармуе ВВС.

Фота: REUTERS