Карлюкевіч: Чаму блакаванне сайтаў без суда? Хуткасці іншыя будуць!

Карлюкевіч: Чаму блакаванне сайтаў без суда? Хуткасці іншыя будуць!

Законапраект з папраўкамі ў дзеючы закон “Аб СМІ” дазваляе Міністэрству інфармацыі без рашэння суда блакаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсаў. Неабходна гэта для таго, каб рашэнне аб блакаванні набывало сілу як мага хутчэй. Пра гэта, выступаючы перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

“Хуткасці іншыя будуць. Гэта самае галоўнае. Бо, калі рабіць гэта ў судовым парадку, то будуць усе парушаць і разумець, што рашэнне будзе прынятае, хай і ў вызначаным заканадаўствам парадку, але праз даволі працяглы час”, ― патлумачыў дэпутатам Аляксандр Карлюкевіч.

Такая пазіцыя паказвае: міністр інфармацыі ўпэўнены ў тым, што парушаць заканадаўства будуць усе СМІ. А гэта супярэчыць паняццю прэзумпцыі невінаватасці, заявіла ў жывым эфіры Еўрарадыё ў адказ на тлумачэнні міністра інфармацыі дэпутат Ганна Канапацкая.

Нагадаю, 19 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект з папраўкамі і дапаўненнямі ў закон “Аб СМІ”. Пры гэтым папраўкі, прапанаваныя Ганнай Канапацкай і Беларускай асацыяцыяй журналістаў, на гэтым этапе разгляду дакумента дэпутатамі законапраект не ўлічвае ― іх разгледзяць перад другім чытаннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі