Карэспандэнту Еўрарадыё забаранілі здымаць падлік галасоў

Карэспандэнту Еўрарадыё забаранілі здымаць падлік галасоў

Карэспандэнту Еўрарадыё Арцёму Мартыновічу забаранілі весці здымку працэдуры падліку галасоў на выбарчым участку №54. Гэты ўчастак размешчаны ў Мінску па вуліцы Беларускай, 21 у будынку інтэрната Тэхналагічнага ўніверсітэта.

Менавіта тут галасаваў кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч. Таксама ўчастак адзначыўся нечуванай яўкай выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні — яшчэ да пачатку выбараў яўка тут склала 69%.

Фота: TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі