Кар'еру ідэолага Пяткевіч хоча працягнуць у банку?

Былая намкіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч шукае працу ў камерцыйных структурах. Як паведаміла АФН крыніца ў банкаўскіх колах краіны, звольненая чыноўніца папрасілася на працу ў "Прыёрбанк".

На думку суразмоўцы, шанцы на станоўчы адказ не вельмі вялікія. "Прыёрбанк" — "дачка" аўстрыйскага банка Raiffeisen, а таму рашэнне наконт працаўладкавання на падобныя пасады прымаюць у Вене. Патрабаванні да патэнцыйнага кандыдата (наўрад ці Пяткевіч задаволіць пасада дробнага клерка) выстаўляюцца з пункту гледжання прафесійнага досведу. І не ў сферы ідэалогіі, чым апошнім часам займалася Пяткевіч, а ў банкаўскай галіне.

Ёсць і іншы "бар'ер". Як патлумачыў прадстаўнік аднаго з органаў дзяржкіравання, на падобнае працаўладкаванне неабходна атрымаць "дабро" на самым высокім узроўні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі