Кардынал Бертонэ: Бенедыкт XVI вельмі задаволены сустрэчай з Лукашэнкам

Папа Рымскі Бенедыкт XVI застаўся вельмі задаволены гутаркай з Аляксандрам Лукашэнкам у Рыме. Аб гэтым заявіў Дзяржаўны сакратар Ватыкана Тарчызіо Бэртонэ.
"Ваш Прэзідэнт быў вельмі добра падрыхтаваны да сустрэчы, вывучыўшы і зразумеўшы лад мыслення Яго Святасці. Ён правёў з Папам дыскусіі на розныя тэмы, абмеркаваўшы ў тым ліку праблему адносін паміж рэлігійнай верай і розумам, паміж навукай і верай.

У іх была цікавая гутарка, і Аляксандр Лукашэнка даў зразумець, што вельмі шануе пазіцыю Бенедыкта XVI", — адзначыў кардынал.

"Я думаю, што факт гэтай сустрэчы яшчэ больш зблізіў Беларусь з каталіцкай царквой", — дадаў ён.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі