Каранік: сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай ва ўсіх рэгіёнах

Каранік: сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай ва ўсіх рэгіёнах

У чацвер міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік пракаментаваў сітуацыю з COVID-19 у нашай краіне. Ён быў у Палаце прадстаўнікоў, дзе ў першым чытанні былі прынятыя папраўкі ў закон аб ахове здароўя (міністр зможа звальняць і прызначаць галоўных лекараў дзяржаўных медустаноў), і паразмаўляў з журналістамі.

"Сітуацыя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі застаецца кантраляванай, цытуе словы Караніка БЕЛТА. — Дзесьці яна больш напружаная, дзесьці менш".

На раніцу 9 красавіка ў Беларусі налічваецца 1486 выпадкаў заражэння каранавірусам (у бальніцах знаходзіцца 1331 чалавек), памерлі 16 чалавек (тры чалавека за апошнія суткі). Праведзена больш за 49 тысяч тэстаў на каранавірус.

Па словах Караніка, за 8 красавіка выяўлены выпадкі каранавіруса ў людзей, якія прыехалі ў нашу краіну з Расіі, Лондана і Нью-Дэлі. І такія выпадкі будуць працягвацца, мяркуе міністр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі