Каранцінны стыкерпак ад беларускага дызайнера Макса Осіпава і фэста SPRAVA

Каранцінны стыкерпак ад беларускага дызайнера Макса Осіпава і фэста SPRAVA

З'явіўся каранцінны стыкерпак ад беларускага дызайнера Макса Осіпава і фэста SPRAVA. Яны выкарысталі фрагменты карцін знакамітых мастакоў.

"Гэта наш спосаб паскорыць прыняцце бягучай сітуацыі і адаптавацца да новай рэальнасці, кажуць стваральнікі. — ...здольнасць людзей да выжывання шмат у чым вызначаецца прысутнасцю духу ў няпростых сітуацыях. Мы спрабуем такім чынам гэты самы дух выявіць".

Стыкерпак "Каранцінныя чалавечкі" прызначаны для Telegram. Мяркуецца, што беларусы змогуць дасылаць стыкеры адзін аднаму ды нагадваць, напрыклад, мыць рукі ці пазбягаць натоўпаў. Такім чынам, іранізуючы над уласнымі страхамі, людзі змогуць перажыць каранцін і самаізаляцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі